Беларуская Служба

Doppelgänger. Цень расійскай дэзінфармацыі над Еўропай

28.11.2024 17:05
Новае аблічча расійскай дэзінфармацыі ў Еўрапейскім Cаюзе. Як аперацыя Doppelgänger уплывае на свядомасць еўрапейцаў. Еўропа сутыкнулася з ростам колькасці дэзынфармацыйных інцыдэнтаў. Расія ўзмацняе свой уплыў з дапамогай розных тэхнік маніпуляцыі, у тым ліку аперацыі Doppelgänger. У гэтым падкасце прафесар Агнешка Легуцка распавядзе, як Крэмль дэстабілізуе палітычныя і сацыяльныя структуры ў краінах ЕС, асабліва падчас выбараў. Мы даведаемся, як Крэмль уплывае на ўспрыманне дапамогі ўкраінскім уцекачам і якія захады ажыццяўляе ЕС, каб супрацьстаяць новым выклікам. Агнешка Легуцка таксама распавядзе чаму вучацца расійскія прапагандысты ад сваіх беларускіх калег.
Аўдыё