Беларуская Служба

Як дэзінфармацыя існавала і выкарыстоўвалася ў часы Рэчы Паспалітай? Ці можна правесці паралелі паміж тымі часамі і сучаснасцю?

07.12.2024 08:02
Дэзінфармацыя, хлусня і падман – гэтыя з’явы настолькі старыя, наколькі сам свет. Давер да сродкаў масавай інфармацыі ва ўсім свеце часта быў кволым і ненадзейным яшчэ задоўга да з’яўлення сацыяльных медыя. Пры гэтым дэзінфармацыя аказвала ўплыў на цэлыя дзяржавы нават у эпоху, калі не існавала друкаваных выданняў. Як дэзінфармацыя існавала і выкарыстоўвалася ў часы Рэчы Паспалітай? Ці можна правесці паралелі паміж тымі часамі і сучаснасцю? Пра гэта мы размаўляем з гісторыкам Іванам Сушко і палітолагам Аляксеем Антановічам, магістрантамі Універсітэта імя Адама Міцкевіча ў Познані.  
Аўдыё
  • Дэзінфармацыя ў Рэчы Паспалітай і сучаснасць