Як вучацца сучасныя студэнты журфака выяўляць дэзінфармацыю
ХХІ стагоддзе стала сведкам небывалага развіцця інфармацыйных тэхналогій, што, у сваю чаргу, пацягнула за сабой усплёск інфармацыі і яе ваенізацыю ў беспрэцэдэнтных маштабах. Новыя магутныя тэхналогіі спрашчаюць стварэнне кантэнту і маніпуляванне ім, а сацыяльныя сеткі рэзка ўзмацняюць распаўсюд хлусні, якая выкарыстоўваецца дзяржавамі, палітыкамі-папулістамі і несумленнымі карпарацыямі. Як у такіх умовах рыхтуюцца да працы будучыя прафесійныя журналісты? Пра гэта сёння размаўляем са студэнтамі факультэта палітычных навук і журналістыкі Універсітэта імя Адама Міцкевіча ў Познані, Аляксеем і Арсеніем.