«Пуцін памёр» — як змяняюцца маніпулятыўныя тэхнікі Расіі ў дачыненні да Украіны
Расія доўга рыхтавала грамадскую думку да вайны ва Украіне. І мае з гэтага плён. Пасля пачатку поўнамаштабнай вайны шматлікая армія інфармацыйнага фронту не спыняе сваю працу. Пра тое, як змяняецца прапаганда, маніпулятыўныя тэхнікі Расіі ў дачыненні да Украіны, мы размаўляем з Вольгай Юрковай — журналісткай, рэдактаркай, сузаснавальніцай ініцыятывы StopFake. А таксама госць эфіру — палітолаг Яўген Магда.