Дэзінфармацыйная вайна Расіі супраць Грузіі працягваецца ўжо больш за 30 гадоў
У Грузіі працягваюцца акцыі пратэсту пасля заявы ўрада аб прыпыненні працэсу еўраінтэграцыі. Грузіны не згодныя з пашырэннем расійскага ўплыву і абвінавачваюць кіроўную партыю «Грузінская мара» ў выкарыстанні крамлёўскага наратыву ў палітыцы. З прарасійскай дэзінфармацыяй і прапагандай у Грузiі актыўна змагаюцца незалежныя СМІ і некаторыя няўрадавыя арганізацыі. Запрашаем паслухаць падкаст на гэтую тэму.