Медыяпісьменнасць - шведскі ды фінскі адказ на распаўсюд фэйкаў
Фэйкі аболь ілжывыя навіны сталі глабальнай праблемай за апошнія 10 год. Кантэнт, які адмыслова ўводзіць у зман, які на першы погляд падаецца праўдзівым, можа мець далёка ідучыя настыпствы на грамадства і палітыку цэлых краін. Фальшывыя або недакладныя гісторыі могуць хутка набыць прагляды і часам сур’ёзна сказіць уяўленне і веды аўдыторыі па самых розных пытаннях - ад здароўя асобных людзей па вынікі прэзідэнцкіх выбараў. У 2023 годзе дзве траціны (66%) дарослых амерыканцаў зазначылі, што кожны дзень сутыкаліся з інфармацыю, якую яны лічаць ілжывай або ўводзіць у зман. Сярод моладзі гэты паказчык склаў 37%. 67% амерыканцаў лічаць, што фальшывыя навіны нясуць вялікую пагрозу, а 38,2% амерыканцаў выпадкова падзяліліся фэйкавымі навінамі. Пры гэтым 55% дарослых заявілі, што ўрад ЗША павінен прыняць меры па абмежаванні ілжывай інфармацыі ў Інтэрнэце. У Еўропе на праблему таксама глядзяць паважна, але перакананыя, што цэнтральна не абмяжуеш распаўсюд фэйкаў, патрэбна навучыць грамадзян, каб яны самі адрознівалі паўду ад фэйкаў.