Псіхалагічны аспект дэзінфармацыі: механізмы, якія схіляюць успрымаць фэйкавыя навіны як праўду
«Вакцыны выклікаюць аўтызм», «нам хлусяць — высадкі на Месяц не было, усё знята на кінастудыі», «не было масавых забойстваў грамадзянскага насельніцтва ў Бучы ва Украіне» — гэта прыклады дэзінфармацыі, якія будуць прадметам нашых абмеркаванняў у гэтым падкасце. Гэтыя пытанні мы абмяркуем з псіхолагам кандыдатам навук Малгажатай Пятроўскай-Пулрольнік (Małgorzata Piotrowska-Półrolnik), якая чытае лекцыі ва Універсітэце сацыяльнай псіхалогіі (SWPS) і вядзе заняткі па дэзінфармацыі.