«Захад аказаўся не гатовы да такога напору дэзінфармацыі, якая ідзе з Крамля альбо транслюецца пракрамлёўскімі сіламі ў Еўропе»
Пад прыцэл расійскай дэзінфармацыйнай кампаніі трапілі ўсе краіны Еўропы. Мы вырашылі даведацца, як гэтая праблема выглядае з чэшскай Прагі. «Захад аказаўся не гатовы да такога напору дэзінфармацыі, якая ідзе з Крамля альбо транслюецца пракрамлёўскімі сіламі ў Еўропе», — гаворыць шэф-рэдактар Рускамоўнай рэдакцыі Радыё «Свабода» Яраслаў Шымаў. «Трэба часцей цытаваць Пуціна, бо ён асабліва не скрывае сваіх поглядаў», — зазначае журналіст, маючы на ўвазе тое, што многія еўрапейцы не вераць у пагрозы, якія сыходзяць з боку Масквы.