Беларуская Служба

Трампеізацыя францускай медыя прасторы: правыя радыкалы накручваюць спіраль інфармацыйных маніпуляцый у Францыі

18.12.2024 15:48
Доўгі час дзейнічала практыка, што ўладальнікі не ўмешваліся ў рэдакцыйную палітыку СМІ, якім яны валодалі. У 2015-м годзе гэтую практыку парушыў бізнес-магнат і мільярдэр Вінцэн Болярэ.  Болярэ адрозніваецца ад іншых мільярдэраў, якія валодаюць французскімі СМІ, тым, што ён не хавае сваіх выразных палітычных і рэлігійных поглядаў. Магнат – гарлівы каталік і кансерватар, перакананы, што хрысціянская тоеснасць і культура Францыі пад пагрозай. Адказнасць за гэта мільярдэр ускладае на СМІ, дзе, на ягоную думку дамінуюць левыя ды лібералы, ён жа лічыць, што трэба ўзмацніць голас кансерватараў.
Аўдыё
  • Моцны зрух у бок дэзінфармацыі ў Францыі