Лукашэнка супраць Польшчы: як прапаганда маніпулюе пытаннем Гродна
Аляксандр Лукашэнка і ягоныя прапагандысты спрабуюць апраўдаць рашэнні аўтарытарнага кіраўніка, якія выклікаюць неразуменне і трывогу сярод беларусаў унутры краіны. Для гэтага выкарыстоўваюцца надуманыя пагрозы. Лукашэнка вінаваціць Захад, у тым ліку Польшчу, у неабгрунтаваным умяшанні ва ўнутраныя справы Беларусі. Больш за тое, ён тлумачыць гэта спробамі Польшчы захапіць Гродна і ўсю заходнюю частку Беларусі. Высвятляем колькі ў гэтым праўды.