Беларуская Служба

На праваслаўных могілках у Варшаве пахаваны вядомыя беларусы (ФОТА)

01.11.2019 10:01
На могілках у варшаўскім раёне Воля пахаваны Юры Туронак, Ян Жамойцін і іншыя дзеячы беларуска-польскай гісторыі.
Аўдыё
  • Ю.Грыбоўскі пра могілкі ў раёне Воля (Варшава).
     .    ( ).
Праваслаўныя могілкі ў варшаўскім раёне Воля. Магіла Юрыя Туронка (у цэнтры).Viktar Korbut

1 кастрычніка ў каталіцкім свеце, у тым ліку ў Польшчы, — Дзень Усіх Святых, а 2 красавіка ў Беларусі — Дзяды. У гэты час прынята прыходзіць на могілкі і памінаць продкаў. На праваслаўных могілках у варшаўскім раёне Воля пахаваны выдатныя дзеячы беларуска-польскай гісторыі.

Праваслаўныя могілкі ў варшаўскім раёне Воля лёгка знайсці. Іх відаць здалёк дзякуючы высокай вежы храма Святога Іаана Лесвічніка, заснаванага ў 1905 годзе.


Шыльда на ўваходзе ў храм Святога Іаана Лесвічніка, што знаходзіцца на праваслаўных могілках у варшаўскім раёне Воля. Шыльда на ўваходзе ў храм Святога Іаана Лесвічніка, што знаходзіцца на праваслаўных могілках у варшаўскім раёне Воля.

Свяшчэннік храма Святога Іаана Лесвічніка ў Варшаве:Будаўніком нашага храма, тым, хто ініцыіраваў яго ўзвядзенне, быў архіепіскап [Варшаўскі і Прывіслінскі] Іеранім Экзэмплярскі. Але да таго, як стаць епіскапам, ён служыў прыходскім свяшчэннікам. Адзін з яго сыноў, таленавіты мастак, якога архіепіскап вельмі любіў, захварэў і памёр.  І калі Іеранім Экзэмплярскі стаў архіепіскапам Варшаўскім і Прывіслінскім, то, адчуваючы, што яму яшчэ давядзецця нядоўга пажыць, перанёс цела сына з Каўказа, дзе той памёр, у Варшаву, каб быць пахаваным побач з ім. І над яго магілай збудаваў гэту царкву.  

Праваслаўныя могілкі ў варшаўскім раёне Воля — гэта месца пахавання людзей многіх нацыянальнасцей і нават веравызнанняў. Тут можна сустрэць рускія, украінскія, армянскія, нямецкія, татарскія прозвішчы. Сярод іх ёсць і беларускія.


Праваслаўныя могілкі ў варшаўскім раёне Воля. Магілы епіскапаў Савы (Саветава) і Мацвея (Сямашкі). Праваслаўныя могілкі ў варшаўскім раёне Воля. Магілы епіскапаў Савы (Саветава) і Мацвея (Сямашкі).

Юры Грыбоўскі, даследчык рэлігійнай гісторыі Беларусі і Польшчы:Тут пахаваны эмігранты, якія апынуліся па волі лёсу ў Варшаве ў канцы ХІХ — ХХ ст. Тут пахаваны таксама ахвяры нямецкай “разні на Волі” падчас Варшаўскага паўсатння 1944 года, у т.л. беларусы, дзеці, выхаванцы праваслаўнага прытулку пры царкве, якія сталі ахвярамі той трагедыі.

Юры Грыбоўскі прапануе прайсці да цвінтара — тэрыторыі каля царквы Святога Іаана Лесвічніка. Тут пахаваны свяшчэннікі.

Юры Грыбоўскі:Мы знаходзімся ля магіл двух праваслаўных епіскапаў, якія не паходзяць з Беларусі, але іх дзейнасць звязана з Беларуссю. Гэта Сава (Саветаў), які напярэдадні Другой сусветнай вайны быў епіскапам Гродзенскім і Навагрудскім, яго сядзіба знаходзілася ў Гродне. Пасля вайны ён апынуўся ў Англіі, памёр у 1951 годзе ў Лондане. У наш час яго астанкі былі перапахаваны ў Варшаве. На эміграцыі епіскап апекаваўся праваслаўнымі беларусамі ў Вялікабрытаніі. Побач пахаваны епіскап Польскай аўтакефальнай праваслаўнай царквы Мацвей (Сямашка), які паходзіў з паўднёва-ўсходняй Польшчы і да Другой сусветнай ванйы з’яўляўся епіскапам Браслаўскім з сядзібай у Вільні.

На праваслаўных могілках у Варшаве дагэтуль хаваюць беларусаў.


Праваслаўныя могілкі ў варшаўскім раёне Воля. Юры Грыбоўскі ля магілы Яна Жамойціна. Праваслаўныя могілкі ў варшаўскім раёне Воля. Юры Грыбоўскі ля магілы Яна Жамойціна.

Юры Грыбоўскі:Сярод тых, хто знайшоў тут спачын зусім нядаўна, польскі гісторык беларускага паходжання Юры Туронак. Яго не стала сёлета 2 студзеня. Таксама тут пахаваны Ян Жамойцін, вядомы дзеяч Саюза беларускай моладзі — арганізацыі, што дзейнічала падчас Другой сусветнай вайны.

Віктар Корбут

Фота аўтара

Слухайце аўдыё