Беларуская Служба

Польскае радыё згадвае легендарны канцэрт

23.09.2019 15:55
80 год таму на доўгія 6 гадоў замаўчала Польскае Радыё, Польшча трапіла пад нямецкую акупацыю.
Аўдыё
  • у Музеі гісторыі польскіх габрэяў Полін адбыўся спецыяльны канцэрт
Władysław Szpilman
Władysław SzpilmanPAP/Stanisław Dąbrowiecki

Апошнім матэрыялам, які прагучаў у эфіры быў канцэрт у выкананні піяніста Ўладзіслава Шпільмана. Сёння Польскае радыё ды Музей гісторыі польскіх габрэяў згадваюць тую падзею.

23 верасня 1939-га года замаўчаў радыёперадатчык Варшава-ІІ Польскага радыё. Нямецкія бомбы знішчылі электрастанцыю і трансмісія радыёсігналу перарвалася. Цягам тыдня польскія радыйцы перадавалі камунікаты пры дапамозе перадавальніка кароткіх хваль. 30 верасня быў перададзены апошні камунікат Польскага радыё ІІ Польскай рэспублікі. Гітлераўцы ўварваліся ў будынак Польскага радыё і на доўгія 6 год радыё замаўчала.

Матэрыялам, які апошнім прагучаў у эфіры Польскага радыё, стаў канцэрт для фартэпіяна, які зайграў у жывую Ўладзіслаў Шпільман. Гісторыя гэтага чалавека была паказана ў вядомым фільме Рамана Паланскі «Піяніст»

У панядзелак у Музеі гісторыі польскіх габрэяў Полін адбыўся спецыяльны канцэрт. Каб ушанаваць 80 гадавіну той падзеі зайграў польскі піяніст Марцін Масецкі.

Твор, якія я зайграю – гэта выдадзены пасля смерці Шапэна накцюрн Нумар 20 у танальнасці до дыез мінор. Гэта адна з кампазіцый, якую выканаў Шпільман падчас апошняга радыё эфіру 23-га верасня 1939-га года пад бомбамі. Мяне вельмі ўразіла ягоная гісторыя, успаміны ды фільма, прысвечаны яму. Мне заўсёды падабалася ягоная інтэрпрэтацыя ў звязку з ягонай прастатой. Мне гэта прачытанне вельмі блізка.

Караліна Саковіч з з Музею гісторыі польскіх габрэяў распавяла, што выбар кампазіцыі, якую зайграў 23 верасня 1939 года Уладзіслаў Шпільман, ня быў выпадковым.

Накцюрн до дыез мінор – гэта кампазіцыя, якую Уладзіслаў Шпільман выканаў таксама, калі быў знойдзены на руінах дамы ў мікрараёне «Ахота», там дзе ён хаваўся. Ён зайграў, каб даказаць, што ён піяніст. Магчыма, што дадзеная кампазіцыя ўратавала ягонае жыццё. Гэта сімвал перамогі ды трываласці.

Працаўніца Музею патлумачыла, што сённяшняя падзея ладзіцца, каб нагадаць пра трагічную старонку гісторыі Варшавы і польскіх габрэяў.

Варшава адрадзілася, Уладзіслаў Шпільман граў далей, але мы паказваем гэтую гісторыю ў момант асады гораду, чатыры дні пасля гэтага канцэрта Варшава капітулявала. Варшава змагалася каля 20 дзён. Гэта была драматычная, няроўная барацьба. Уладзіслаў Шпільман апісваў у сваім дзённіку кожны дзень прыносіў новыя беды, адной са сцэнаў той драмы быў згаданы канцэрт.

23 верасня 2019-га года Польскае радыё сумесна з Музеям гісторыі польскіх габрэяў ушанавалі 80 гадавіну апошняй перадачы, якая прагучала ў эфіры Польскага радыё перад захопам горадам гітлераўцамі. Гэта быў канцэрт у выкананні Уладзіслава Шпільмана, які зайграў накцюрн Шапэна, што падчас вайны ўратаваў яму жыццё.

Юры Ліхтаровіч