Праект, які шэсць гадоў таму пачаўся з мэтай навучыць беларусаў беларускай мове, нядаўна святкаваў свае двухсотыя заняткі. За гэты час на ўроках «Мовы нанова» з’явілася больш за 3,5 тысяч студэнтаў. На занятках можна было прысутнічаць у амаль кожным з буйных беларускіх гарадоў.
Як не саромецца размаўляць па-беларуску ў штодзённым жыцці і што рабіць, калі ў краме прадавачка адмаўляецца адказваць па-беларуску, а таксама ў якім напрамку будзе развівацца беларуская мова? Пра гэта распавядае адзін са стваральнікаў праекта Глеб Лабадзенка. З ім размаўляе Альберт Ежы Вяжбіцкі.
слухайце аўдыёфайл