Варшаўскі партал wawalove.pl піша пра тое, што прэстыжная брытанская газета The Guardian аднесла сталічны раён Павісле (Powiśle) да найлепшых мікрараёнаў у Еўропе. Павісле заняло шостае месца пасля мікрараёнаў Валенсіі, Берліна і Рыма.
Брытанскім журналістам вельмі спадабалася ў Павіслі крафтавае піва, хіпстэрская атмасфера, архітэктура раёна (бо Павісле – гэта старая частка Варшавы), а таксама кавярні і рэстараны на баржах, прышвартаваных на ўзбярэжжы Віслы. Ну, і сама рака з рачным бульварам, які цягнецца ўздоўж Віслы на некалькі кіламетраў. The Guardian таксама заўважае, што ў Павіслі – шмат рэстаранаў для вегетарыянцаў і веганцаў. Дарэчы, нядаўна Варшава трапіла ў спіс гарадоў vegan-friendly у свеце, паведамляе партал wawalove.pl.
вс
на фота: адна з модных кавярняў раёна, адкрытая ў будынку былой чыгуначнай станцыі