У Польшчы выйшла кніга «Кашпіроўскі. Сон пра ўсёмагутнасць». Яе аўтарам з’яўляецца паляк Габрыель Міхалік.
Кніга – гэта біяграфія вядомага псіхіятра і гіпнацізёра, вядомага, дарэчы, не толькі па савецкім тэлебачанні, але і па польскім. Магчыма, мала хто ведае сярод нашых слухачоў, але менавіта Анатоль Кашпіроўскі меў свае выступы і ў Польшчы ў канцы 1980-х гадоў. Больш за тое, у 1990 годзе ён атрымаў статуэтку «Віктара» – гэта найбольш прэстыжная ўзнагарода польскага тэлебачання, якая прысуджаецца гледачамі ў галасаванні.
Габрыель Міхалік у сваёй кнізе стараецца адказаць на пытанне, дык кім насамрэч з’яўляецца Кашпіроўскі і як яму ўдалося зрабіць настолькі імгненную кар’еру? Аўтар піша, што вакол гіпнацізёра з’явілася шмат тэорый загавара, якія аднак не знайшлі пацверджання ў рэчаіснасці. У інтэрв’ю з журналістам Польскага радыё Габрыель Міхалік сказаў, што Анатоль Кашпіроўскі быў таксама паспяховым перамоўшчыкам. Аўтар кнігі нагадвае, што ў 1995 годзе менавіта Кашпіроўскі вёў перамовы з Шамілем Басаевым, які захапіў заложнікаў, і менавіта дзякуючы яго перамовам удалося выратаваць 1,5 тыс. чалавек.
вс