Дзіцячае «Еўрабачанне 2020» пройдзе ў Кракаве. Мэру горада Яцэку Майхроўскаму ўдалося паразумецца са старшынём праўлення дзяржаўнага Польскага тэлебачання Яцэкам Курскім. Горад адпаведна падрыхтавана на тое, каб прыняць удзельнікаў і гледачоў, сказаў прэс-сакратар мэрыі Дар’юш Новак.
- Мы ўжо забраніравалі канцэртную залу Tauron-Arena на лістапад бягучага года. Неўзабаве ў Кракаў прыбудуць прадзюсары конкурсу, і падчас сустрэч з імі будуць вырашаныя ўсе нюансы.
Пакуль што Еўрапейскі вяшчальны саюз не прыняў канчатковага рашэння наконт месца правядзення дзіцячага «Еўрабачання». Аднак яно напэўна пройдзе ў Польшчы, бо іншых кандыдатаў няма: была яшчэ Іспанія, але канчаткова яна адмовілася.
Правесці ў сябе «Еўрабачанне» планаваў Казахстан, аднак гэтая краіна не ляжыць у Еўропе і не з’яўляецца членам Еўрапейскага вяшчальнага саюзу.
Еўрапейскі вяшчальны саюз – еўрапейская арганізацыя, найбуйнейшае аб'яднанне нацыянальных вяшчальных арганізацый у свеце. Галоўны офіс размешчаны ў Жэневе. ЕВС з’яўляецца арганізатарам дзіцячага і «дарослага» «Еўрабачання».
вс