Беларуская Служба

У варшаўскім Каралеўскім замку працуе выстава зброі з 17-га і 18-га стагоддзяў

27.02.2020 07:11
Сярод экспанатаў – рэдкія адзінкі зброі, напрыклад, рапіры каралёў Уладзіслава IV Жыгімонта III Вазы. 
Zamek Królewski w Warszawie
Zamek Królewski w WarszawiePixabay

У варшаўскім Каралеўскім замку працуе выстава халоднай і агнястрэльнай зброі ды рыштунку з 17-га і 18-га стагоддзяў. Сярод экспанатаў – рэдкія адзінкі зброі, напрыклад, рапіры каралёў Уладзіслава IV Жыгімонта III Вазы. Акрамя таго, наведвальнікі ўбачаць старыя пісталеты, зробленыя ў Польшчы і за мяжой, мушкеты, шаблі ды іншыя экспанаты. Экспазіцыя працуе ў адной з вежаў замку.

вс

на фота: варшаўскі Каралеўскі замак