Беларуская Служба

Музычны ўрок польскай мовы

27.02.2020 16:12
Гурт Mr. ZOOB спявае пра свой кавалак падлогі.
Аўдыё
Ілюстрацыйны здымакwww.pixabay.com/CC0 Creative Commons

Як мы ўжо паведамлялі ў нашых перадачах, Польскае радыё на сваё 95-годдзе зладзіла плебісцыт самай важнай для палякаў песні апошніх 95 гадоў. Журналісты польскага радыё выбралі розныя кампазіцыі, а слухачы галасавалі за тую, якая ім найбольш падабаецца. Песні, якія занялі тры першыя пазіцыі, ужо былі прадстаўленыя ў музычна-моўнай рубрыцы. А сёння я прапаную кампазіцыю, якая трапіла на чацвёртае месца.

Называецца песня «Мой гэты кавалак падлогі» (Mój jest ten kawałek podłogi). Выканаўца – гурт  . Цікавая назва гурту, якую неабходна расшыфраваць нашым слухачам. Mr. (місцер) – гэта, зразумела, з ангельскай мовы спадар, мужчына. А вось слова ZOOB (пішацца праз два о), хоць гучыць як беларускі зуб, азначае зусім іншае. У часы Польскай Народнай Рэспублікі існаваў у краіне Urząd Bezpieczeństwa, абрэвіятура UB – Упраўленне бяспекі. Ведамства было тайнай міліцыяй, якая займалася сочкай за апазіцыйнымі дзеячамі і пераследам актывістаў, якія адважыліся змагацца з рэжымам. Так што місцер ЗУБ – гэта чалавек з Упраўлення бяспекі.

Гурт быў заснаваны ў 1983 годзе, калі ў Польшчы ўжо было адменена ваеннае становішча, але камуністычны рэжым трымаўся яшчэ моцна, мала хто спадзяваўся, што праз шэсць гадоў адбудуцца першыя часткова свабодныя выбары ў парламент. Цэнзура моцна абмяжоўвала магчымасць свабоднай творчасці, таму тэксты песняў не маглі быць адкрыта антыўладнымі, але музыканты маглі спяваць пра сваю свабоду хаця б такім чынам – пра кавалак уласнай падлогі.

Калектыў выконваў гэтак званы альтэрнатыўны рок, але гурт не праіснаваў доўга, толькі некалькі гадоў, пазней музыканты разышліся, каб зноў сысціся – ужо ў свабоднай Польшчы, у 1993 годзе, але ўжо ў іншым складзе.

Адна з самых вядомых кампазіцый групы – «Mój jest ten kawałek podłogi».

Znowu ktoś mnie podgląda,

Lekko skrobie do drzwi.

Strasznym okiem cyklopa,

Radzi, gromi i drwi!

Mój jest ten kawałek podłogi,

Nie mówcie mi więc, co mam robić!

Mój jest ten kawałek podłogi,

Nie mówcie mi więc, co mam robić!

Meble już połamałem,

Nowy ład zrobić chcę.

Tynk ze ścian już zdrapałem,

Zamurować czas drzwi!

Wielkie dzieło skończyłem,

Głód do wyjścia mnie pcha.

Prężę się i napinam,

Lecz mur stoi jak stał.

Mój jest ten kawałek podłogi,

Nie mówcie mi więc, co mam robić!

Mój jest ten kawałek podłogi,

Nie mówcie mi więc, co mam mówić!

Зноў хтосьці мяне падглядае – лёгка скрабецца ў дзверы. Страшным вокам цыклопа раіць, грыміць і здзекуецца! Мой гэты кавалак падлогі, таму не кажыце мне, што мне рабіць! Не кажыце мне, што рабіць!

Я паламаў ужо мэблю, хачу зрабіць новы лад. Тынкоўку са сцен ужо садраў, цяпер час замураваць дзверы!

Я закончыў ужо вялікую працу, голад прымушае мяне выйсці. Я напружваюся і стараюся, але мур стаіць, як стаяў.

Znowu – паводле граматычнай класіфікацыі гэта прыслоўе, якое можа мець таксама іншую, скарочаную форму – znów. Абодва словы азначаюць тое ж самае – зноў, зноўку.

Radzi, gromi i drwi – раіць, папракае і здзекуецца. Такім чынам аўтар гэтай кампазіцыі апісаў апарат дзяржаўнай улады ў Польшчы ў 80-ыя гады. Цікава, што менавіта такім чынам можна было б апісаць спосаб дзейнасці, кіравання краінай цяперашняга беларускага прэзідэнта Аляксандра Лукашэнкі. Ён таксама любіць раіць сваім падначаленым наконт самых розных спраў, якім чынам што рабіць. І любіць таксама папракнуць і паздзекавацца, калі яму нешта не падабаецца, асабліва калі ўсё адбываецца перад тэлекамерамі.

Nie mówcie mi więc, co mam robić – не гаварыце мне, што мне рабіць. Вельмі папулярная форма сказу ў Польшчы – co mam robić – што мне рабіць, што я маю рабіць, што я павінен рабіць.

Nowy ład – новы лад, новы парадак. Ад выразу лад паходзіць польскі прыметнік ładny, які азначае прыгожы, нядрэнны.

Wielkie dzieło – вялікая справа, вялікі шэдэўр. Польскае dzieło значна адрозніваецца ад расійскага дела. Калі паляк кажа dzieło, ён мае на ўвазе нейкую вельмі важную справу або мастацкі шэдэўр. А тое, што расіяне называюць проста делом, гэта польская справа.

нг