Беларуская Служба

Выкладчык беларускай літаратуры ў Варшаве: «Студэнтам цікава пытанне супраціву пісьменнікаў савецкай уладзе»

16.05.2020 16:56
Андрэй Масквін расказвае аб сваіх даследаваннях непакорлівых беларускіх пісьменнікаў.
Аўдыё
  • Андрэй Масквін расказвае аб сваіх даследаваннях непакорлівых беларускіх пісьменнікаў
Андрэй Масквін radyjo.net/ Я.Іванюк

Андрэй Масквін – супрацоўнік Кафедры міжкультурных даследаванняў цэнтральна-ўсходняй Еўропы Варшаўскага універсітэту. Выкладае гісторыю беларускай літаратуры, але ў сферы яго зацікаўлення знаходзіцца таксама развіццё беларускага тэатру і беларуская прэса ў эміграцыі. Апошнім часам выдавецтвам Універсітэту ў Беластоку выйшла яго новая манаграфія прысвечаная беларускай літаратуры ХХ – пачатку ХХІ стагоддзя.

Кніга складаецца з тэкстаў прысвечаных беларускім нескароным пісьменнікам сярод якіх, між іншым, Вацлаў Ластоўскі, Янка Купала, Францішак Аляхновіч, Ларыса Геніюш, Алесь Адамовіч і Васіль Быкаў.

З навукоўцам гутарыць Яраслаў Іванюк