Беларуская Служба

Да канца кастрычніка можна высылаць заяўкі на конкурс "Дэбюты"

07.10.2020 14:44
Свой твор можа прыслаць кожны: як малады, так і старэйшы беларускі літаратар з Польшчы.
Аўдыё
  • Літаратурны конкурс "Дэбюты"
Zdjęcie ilustracyjne
Zdjęcie ilustracyjneBillion Photos/shutterstock.com

Свой твор можа прыслаць кожны: як малады, так і старэйшы беларускі літаратар з Польшчы. Да 31-га кастрычніка працягваецца прыём заявак на ўдзел у Агульнапольскім конкурсе беларускай паэзіі і прозы “Дэбют”. 

У конкурсе могуць удзельнічаць аўтары, якіх творы дагэтуль нідзе не друкаваліся і не ўзнагароджваліся на іншых конкурсах. Трэба даслаць ад 3 да 5 вершаў, або да 20-ці старонак прозы, - гаворыць пісьменніца ды журналістка беларускага тыднёвага выдання "Ніва" Міра Лукша. 

слухайце аўдыё

Анна Пятроўская