У кожны панядзелак публікуюцца новыя тытулы, якія чытаюць вядомыя польскія акторы – гаворыць дырэктар Тэатру Польскага радыё Януш Кукула:
-Я спадзяюся, што гэта будзе працягвацца цэлую вечнасць, цягам наступных ста гадоў Польскага радыё, каб даваць слухачам велізарную прыемнасць і даваць магчымасць быць побач з вялікай польскай і сусветнай літаратурай. Рэсурсы не вычарпаныя, бо ўсе гэтыя гады мы працавалі над тым, каб менавіта самыя вялікія акторы чыталі самыя вядомыя літаратурныя творы.
Тыдзень таму на пачатку праекта былі прадстаўлены 5 прэм'ер: «Патоп» Генрыка Сянкевіча, «Пустэльнік» Хэлены Мнішкаўны, «Дзве каралевы» Юзэфа Ігнацы Крашэўскага, «Гісторыя Трыстана і Ізольды» Жазэфа Бэдз’е і «Гарызонт» Веслава Мысліўскага.
У «Радыёкнізе» будуць прадстаўлены раманы, школьныя кнігі і творы такіх аўтараў, як Генрык Сянкевіч, Жазэф Конрад, Марсэль Пруст і Станіслаў Ігнацы Віткевіч, у інтэрпрэтацыі лепшых польскіх акцёраў.
Творы з праекту даступныя на новым канале на Youtube i на Facebooku. Яны таксама зʼявяцца ў сервісах з аўдыёкнігамі (Empik Go, Storytel, Audioteka) у рамках падпіскі.
ав