14 стужак змагаюцца за “Залатых львоў” на 45-ым Фестывалі польскага мастацкага кіно ў Гдыні. У галоўным конкурсе прымаюць удзел наступныя творы: "25 гадоў нявіннасці. Справа Томэка" рэжысёра Яна Голубка, “Далёка адсюль” Пятра Дамалеўскага, “Як я стаў гангстэрам. Праўдзівая гісторыя” рэжысёра Мацея Кавульскага ды іншыя.
У фінальны адбор трапіла менш стужак, чым у папярэднія гады, узровень быў вельмі высокім, - кажа мастацкі кіраўнік кінафе6стывалю ў Гдыні Томаш Каланкевіч:
-Сёлета будзе добры мастацкі ўзровень. У праграме прыстунічаюць разнастанйныя карціны: сталых мастакоў і дэбютантаў. На ім прадстаўленыя розныя розныя творчыя праблемы і рознае стаўленне да кінамастацтва. У нашай праграме прыстунічаюц артхаўзнае кіно і выключна жанраваыя карціны. Мы былі зацікаўлены ў тым, каб Гдыня праждставіла шырокую перспектыву польскага кіно.
У конкурсе кароткаметражных фільмаў Кінафестываля ў Гдыні ўдзельнічае 27 карцін, адабраных з амаль 80 прапаноў. Таксама ўпершыню пройдзе конкурс мікрабюджэтных фільмаў, у якім 6 кінастужак.
IAR/эж