15 лістапада праходзіць прэм'ера онлайн-канцэрта з нагоды Дня Незалежнасці ў выкананні аднаго з найлепшых аркестраў Польшчы – Камернага аркестра Польскага радыё AMADEUS.
Запіс канцэрта адбыўся некалькі дзён таму спецыяльна для Польскага Інстытута ў Мінску ў знакамітай канцэртнай зале Універсітэта Адама Міцкевіча ў Познані, кажа дырэктар Польскага інстыутуа ў Мінску Цэзары Карпіньскі:
-Канцэрт прымеркаваны нашаму нацыянальнаму святу. Выступаюць выдатныя музыкі, імі дырыжыруе маэстра Агнешка Дучмаль.
У праграму канцэрту ўвайшлі творы Людвіга ван Бетховена, Мікалай Гурэцкага і Войцеха Кіляра. Канцэрт адбываецца пры фінансавай падтрымцы Міністэрства культуры і нацыянальнай спадчыны Польшчы.
эж