Новая кніга гісторыка Ігара Мельнікава «На мяжы цывілізацый. Старонкі гісторыі даваеннага савецка-польскага кардона ў Беларусі» – гэта ў пэўным сэнсе працяг яго кніг «Мяжа ля Заслаўя» і «Мяжа была пад Мінскам. 1921-1941 гады».
У кнізе расказваецца пра мала вядомыя бакі гісторыі даваеннай савецка-польскай мяжы ў Беларусі. Кніга напісаная на падставе ўнікальных, мала вядомых архіўных матэрыялаў, а таксама ўспамінаў сведкаў эпохі. З Ігарам Мельнікавым размаўляе Яраслаў Іванюк.
слухайце аўдыёфайл