Беларуская Служба

18 фільмаў змагаюцца за «Залатыя львы» у Гдыні

18.09.2019 13:32
Пераможцаў назавуць падчас завяршальнага гала-прадстаўлення 21 верасня.
www.festiwalgdynia.pl
www.festiwalgdynia.pl.

Упершыню кінафестываль прайшоў у 1974 годзе, аднак сёлетні фестываль мае толькі 44 парадкаваы нумар, бо ў гісторыя гэтай імпрэзы былі змрочныя часіны, калі фестываль не праводзіўся.

18 верасня праходзіць трэці дзень Фестывалю польскага кіно ў Гдыні. Кінаманы змогуць азнаёміцца з прэм’ерай фільма рэжысёра Марека Лехкага пад назвай «Interior». Гэта аповед пра гісторыю двух людзей, якім абрыдла іх звычайная жыццё, якія стаміліся ад ненармальнасці штодзённага атачэння. Героі фільму вырашаюць змяніць гэта.

Рэжысёр стужкі Марек Лехкі патлумачыў, што яго асноўнай задумай была дэманстрацыя таго, як цяжка змяніць свой лёс.

-Задума заключаецца ў тым, што я хацеў выкрыць няздольнасць да бунту, фільм аб спробе змяніць гэта. Нашыя героі намагаюцца адважваюцца на змены яны вымушаны заплаціць за гэта даволі высокую цану, але няма іншага выйсця.

Мне падаецца, што ўразлівыя людзі ўсё часцей губяюцца ў нашай сучаснай рэчаіснасці. Цяпер мы жывем у надзвычай спажывецкі час. Нас здабываюць, кіруючыся сваімі прагавітымі мэтамі.

У сучасным свеце, уразліваму чалавек вельмі цяжка знайсці сапраўдную свабоду.

18 верасня на Кінафестывалі ў Гдыні адбудуцца прэм’еры фільмаў «Ikar. Legenda Mietka Kosza» рэжысёра Мацея Пепшыцы. Стужка прысвечана лёсу польскага кампазітара і піяніста Мечыслава Коша. Таксама будзе паказаны польскі кандыдат на Оскара, фільм «Boże Ciało». Пералічаныя стужкі ўдзельнічаюць у Галоўным конкурсе фестывалю.

Агулам за «Залатыя львы» – галоўную ўзнагароду Фестывалю польскага кіно ў Гдыні, сёлета змагаюцца 18 фільмаў. Пераможцаў назавуць падчас завяршальнага гала-прадстаўлення 21 верасня.

эж