Традыцыя клезмераў - першапачаткова прызначаная для выканання на габрэйскіх вясельных ўрачыстасцях - нарадзілася ва Усходняй Еўропе як спалучэнне музыкі ўсіх народаў, якія жылі тут, а пасля атрымала развіццё ў ЗША і іншых краінах свету дзякуючы габрэйскім эмігрантам.
На фестываль прыехалі музыкі з ЗША, Германіі, Польшчы, Украіны і Аўстрыі - усяго больш за дзясятак выканаўцаў і бэндаў. У рэпертуары фестывалю - традыцыйная клезмерская музыка.
Бясплатныя канцэрты адбываюцца 7 і 8 лістапада ў Мінску на пляцоўцы ОК16 (вул. Кастрычніцкая, 16). Пачатак мерапрыемства ў 14:00. У рамках фестывалю таксама праходзяць творчыя майстар-класы, танцавальныя ўрокі, выставы, працуе фудкорт - усё прысвечана клезмерскай музыцы і габрэйскай культуры. Музычная праграма з канцэртамі пачынаецца бліжэй да вечара (з 17:00 да 23:00).
8 лістапада ў рамках фестывалю выступіць знакаміты польскі гурт "Kapela Brodów".
Аўтарам ідэі і арганізатарам фестывалю з'яўляецца музыка Сяргей Доўгушаў.
слухайце аўдыё