Беларуская Служба

На Вавэлі паказваюць унікальную калекцыю Пястаў

22.01.2020 13:19
Сярод іх дзіда святога Маўрыкія, шчарбец, каштоўныя камяні, літургічны посуд, куплены Казімірам ІІІ Вялікім.
,
Вавэль, КракаўDzidekLasek/pixabay.com/CC0

Больш за 50 твораў мастацтва, звязаных з першымі польскімі ўладарамі і хрысціянскай культурай, можна паглядзець на Каралеўскім замку ў Вавэлі. Сярод іх дзіда святога Маўрыкія, шчарбец, каштоўныя камяні, літургічны посуд, куплены Казімірам ІІІ Вялікім.

Экспазіцыя «Скарбы эпохі Пястаў» прысвечаная 700-годдзю каранацыя Уладзіслава Лакетка. – Ніколі раней не ўдалося сабраць самыя важныя аб’екты гісторыі Польшчы, якія адначасова былі б самымі важнымі з мастацкага пункту гледжання. Мы рэканструіравалі скарб Пястаў. Гэта нешта неверагоднае, – гаворыць дырэктар Каралеўскага замку на Вавелі Анджэй Бэтлей.

Дзякуючы выставе можна паглядзець камплект ювелірных прац з часоў Пястаў. У адной залі сустрэліся шчарбец (меч і рэліквія польскіх каралёў, які выкарыстоўвалі падчас урачыстых каранацый) і дзіда святога Маўрыкія.

Найстарэйшыя экспанаты датуюцца Х стагоддзем, апошнія паходзяць з XIV стагоддзя. На экспазіцыю сабраныя толькі арыгіналы, хоць некаторыя з іх у вельмі кепскіх стане.

ав