Беларуская Служба

Сёлетні Big Book Festival пойдзе ў інтэрнэце

11.05.2020 17:33
Big Book Festival быў заснаваны ў 2013 годзе. Гэта першы літаратурны фестываль у гісторыі Варшавы.
   .
Здымак мае ілюстрацыйны характар.Photo: geralt/pixabay.com/CC0 Public Domain

Восьмы міжнародны Big Book Festival („Вялікі фестываль чытання”) пройдзе з 28-30 жніўня ў Варшаве. У сувязі з пандэміяй каранавіруса, сёлета мерапрыемства, першапачаткова планаванае на канец чэрвеня, будзе адтэрмінаванае ў апошнія выхадныя жніўня й пройдзе ў інтэрнэце.

Сёлетні лозунг фестывалю - Чыстая любоў # Pure love.

Любоў пераадольвае цяжкасці й межы”,- пераконвае суаўтарка фестывалю Анна Круль (Anna Król) з Фонду „Культура не баліць”.

Гэта, безумоўна, задача літаратуры, і мы стараемся кожны год паказваць, як чытанне кніг і літаратура могуць змяніць свет, як яны заклікаюць іх быць разам і дзяліцца тым, што самае каштоўнае.

Big Book Festival будзе доўжыцца тры дні. Усе мерапрыемствы будуць транслявацца ў інтэрнэце. Арганізатары гарантуюць, што - як і кожны год - будзе шмат чытання, спектакляў, сустрэч з польскімі і замежнымі пісьменнікамі.

Падрабязнасці праграмы будуць агучаныя ў чэрвені. Big Book Festival быў заснаваны ў 2013 годзе. Гэта першы літаратурны фестываль у гісторыі Варшавы.

аз