Беларуская Служба

Музычны ўрок польскай мовы

14.05.2020 15:22
«Людзі хочуць вайны» - мяркуе аўтар кампазіцыі, лідар гурту «Электрычныя гітары».
Аўдыё
Ілюстрацыйнае фотафота: Pixabay.com/PIRO4D

 Сёння я хачу распавесці пра новы альбом вядомага польскага музычнага калектыву Электрычныя гітары. Рок-гурт быў заснаваны ў 1989 годзе. Яго адметнасцю з’яўляецца тое, што лідар групы Куба (Якуб) Сянкевіч па прафесіі зусім не музыкант, а лекар-неўролаг. І нават не звычайны доктар, а кандыдат навук, напісаў дысертацыю, прысвечаную хваробе Паркінсона.

Галоўны прынцып дзейнасці гурту – выкананне аўтарскай песні ў суправаджэнні рок-музыкі. Аўтарам большасці кампазіцый з’яўляецца фронтмэн калектыву Куба Сянкевіч. Як гаворыць сам музыкант, ён падыходзіць да сваёй музычнай творчасці з вялікім пачуццём гумару, не адносіцца да яе сур’ёзна. Песні Сянкевіча – гэта не толькі спецыфічны гумар, але таксама вялікая доля аўтаіроніі. «Падчас канцэрту я стараюся выканаць як найбольш карыкатур таго, што я раблю», – кажа музыка. Яго канцэрты – гэта больш гэпэнінгі, чым класічныя выступленні.

Нядаўна выйшла новая кружэлка гурту «Электрычныя гітары». Называецца кампакт-дыск «2020». Паводле першай задумы, кружэлка павінна была насіць загаловак «э-гітары», але калі пачалася пандэмія каранавіруснай інфекцыі, аўтар песняў заўважыў, што многія кампазіцыі ідэальна пасуюць на дадзены час, і таму змяніць назоў.

«Людзі хочуць вайны» – так называецца адна з песняў з дадзенай кружэлкі. Асацыяцыя, канешне, перш за ўсё з вайной чалавецтва супраць віруса Сарс-ков-2, але, як адзначае выканаўца, у складзе дыску ёсць таксама іншыя кампазіцыі, якія ідэальна апісваюць тое, што цяпер адбываецца на свеце, у тым ліку ў Польшчы. Спачатку людзі не вельмі спужаліся эпідэміі, здавалася, што ў Польшчы яна пройдзе даволі мякка, – кажа Сянкевіч. Але пазней аказалася, што паміраюць дзясяткі, а нават сотні людзей, вірус не здаецца, а ў найгоршым становішчы між іншым людзі культуры – усе канцэрты адменены, няма за што жыць. Адзіны выхад – вяртацца працаваць лекарам. На шчасце, у лідара «Электрычных гітар» альтэрнатыва ёсць, але ў такой камфортнай сітуацыі нешматлікія людзі культуры.

І пераходзім ужо да кампазіцыі «Людзі хочуць вайны». Аўтар і музыкі, і словаў – Куба Сянкевіч.

Ludzie chcą wojny

Ludzie chcą wojny
Jestem spokojny
Jestem spokojny

Ludzie chcą wojny
Ludzie chcą wojny
Jestem spokojny
Jestem spokojny

Raz dokoła, dwa dokoła
Tu stodoła, tam stodoła
Kij i szmata, krzyż, łopata
Ojcowizna, strzał i blizna

Ludzie chcą wojny
Ludzie chcą wojny
Jestem spokojny
Jestem spokojny

Ciotka stryja, siostra brata
Tydzień spokój, miesiąc draka
Piękne stroje, dwa naboje
Wiadomości, wywar z kości

Ludzie chcą wojny
Ludzie chcą wojny
Jestem spokojny
Jestem spokojny

Matka mówi "Synu, głupi
Czemu stoisz? Czy się boisz?
Popamiętasz, kościół, cmentarz
Nie tak, nie tak, idź do piekła"

Ludzie chcą wojny
Ludzie chcą wojny
Jestem spokojny
Jestem spokojny

Syn jej powie "Już widziałem
Jak zabija się nad ranem
To jest dobre, droga mamo
Chcę tak samo, chcę tak samo"

Людзі хочуць вайны, людзі хочуць вайны, я спакойны, я спакойны. Раз навокал, два навокал. Тут хлеў, там хлеў. Палка, ануча, крыж, лапата, бацькаўшчына, стрэл і шнар. Цётка дзядзькі, сястра брата, тыдзень спакою, месяц драка. Прыгожыя строі, два патроны, навіны, адвар з касцей.

Людзі хочуць вайны, людзі хочуць вайны, я спакойны... Маці кажа: «Сынок, дурны. Чаму стаіш. Ці баішся? Ніколі не забудзеш – касцёл, могілкі, не так, не так, ідзі ў пекла». Сын ёй скажа: «Я ўжо бачыў, як забіваюць раніцай. Гэта хораша, дарагая мама, я хачу таксама».

Ciotka stryja – цётка дзядзькі. У польскай мове ёсць розныя словы, якія на беларускую мову можна перакласці толькі выразам «дзядзька». Гаворка ідзе пра словы stryjek i wujek. Прызнаюся шчыра, я ніяк не магу запамятаць, каторы з іх – брат маці, а каторы – брат бацькі. Прыходзіцца кожны раз правяраць у слоўніку. Дык вось, stryj – гэта брат бацькі, а wuj – брат маці. Але трэба сказаць, што выраз stryj ужываецца ўсё радзей, ён знікае з абарачэння, людзі пачынаюць называць wujek і брата бацькі, і брата маці. Так што можа здарыцца, што праз нейкі час маладое пакаленне палякаў ужо зусім не будзе ведаць значэння выразу «stryj, stryjek».

Popamiętasz – так паляк можа сказаць у злосці на кагосьці, каб папярэдзіць гэтага кагосьці, што суразмоўца ніколі яму не забудзе нейкага здзейсненага дрэннага ўчынку. «Я табе ніколі гэтага не забуду», «Ну, пагадзі» – так можна было б перакласці гэты выраз – назовам папулярнага савецкага мультфільму для дзяцей.

Draka – што гэта значыць, усе, канешне ж, разумеюць – скандал, бойка. Толькі не забывайце, што на польскай мове драка, хоць і паходзіць з расійскай, мае крыху іншае значэнне. Гэта не толькі бойка, як па-руску, але агулам скандал, гучная спрэчка. Інакш па-польску можна сказаць awantura, skandal, burda.

Ojcowizna – гэта польская бацькаўшчына. А Радзіма – гэта Оjczyzna.

нг