Музыкантка з выдатным голасам і вялікай харызмай – так называюць у Польшчы Cleo – маладую жанчыну, якая ня так даўно ўвайшла, а нават уварвалася на музычную эстраду і хутка заняла на ёй пачэснае месца. Яна актыўна выступае, дае канцэрты, удзельнічае ў розных прынагодных выступленнях, але апошняя кружэлка была выдадзена амаль чатыры гады таму. І цяпер Cleo вяртаецца з новым кампакт-дыскам. Называецца яе трэці сольны альбом SuperNova.
У склад кампакт-дыску ўвойдзе 12 твораў, некаторыя з іх карыстаюцца вялікай папулярнасцю. Для альбому SuperNOVA характэрнае клубнае, электроннае гучанне, але ёсць на новай кружэлцы таксама спакойныя, задумлівыя балады. Як казала сама выканаўца, для ўсіх песняў характэрны так званы начны клімат, паколькі песні яна пісала ноччу, бо менавіта ў гэты час сутак у яе з’яўляюцца найлепшыя ідэі.
Некалькі фактаў з біяграфіі Cleo. Яна нарадзілася ў 1983 годзе ў Шчэціне. Галоўная прафесія жанчыны цяпер – музыкантка, але таксама яна аўтарка тэкстаў песняў, а па адукацыі – спецыяліст ландшафтнай архітэктуры. Адпаведны факультэт Cleo закончыла ў Галоўнай школе вясковай гаспадаркі ў Варшаве. У студэнцкія гады на працягу паловы году жыла ў Парыжы. Была членам калектыву, які выконваў музыку госпел, але найбольш вядомая яе творчасць у супрацы з Данатанам. У 2013 годзе музыканты запісалі песню «Мы, славяне», якая стала вялікім шлягерам. З гэтай песняй яны прадстаўлялі Польшчу на конкурсе песні Еўрабачанне, але не ўвайшлі ў фінал.
Яшчэ сёлета выканаўца абяцала, што восенню 2020 году яна выдасць дзве кружэлкі, але пандэмія каранавіруснай інфекцыі зблытала яе планы. Таму прэм’ера другога кампакт-дыску была перанесеная на сакавік ’21 году. Некалькі дзён таму на афіцыйнай прэм’еры альбому SuperNova Cleo атрымала трайную плаціну за песню «За крокам крок». І гэтую кампазіцыю я прапаную вашай увазе.
Chodzę dziś znów (Chodzę znów)
Tobie po głowie Za krokiem krok (Tup, tup, tup)
Tupet masz i nie powiesz
Chodzę dziś znów (Chodzę znów)
Tobie po głowie I mów co chcesz (Mów, mów, mów)
A ja i tak wiem swoje
Potwornie nogi dziś bolą mnie
Od kiedy w twoich myślach chodzę całe dnie, aha
Niedostępnego grasz, skrywasz się
Za powagą, bawisz mnie
Powiedz, przecież wiem
Czemu zjawiasz się
Obok przypadkiem
Kolejny dzień
Krążysz wokół, nie wiesz sam
Jak ten podryw widzieć mam
Powiedz, daj mi tylko znak
Wiesz, czasami lepiej jest
Gdy kobieta przejmie ster
Powiedz, daj mi znak
Opornie idzie ci ściemniać, że
Nasze spotkania przez przypadek dzieją się, aha
Uciekasz wzrokiem, gdy widzę cię
Powiedz prawdę, jak to jest
Chyba muszę ja
Złapać cię za frak
Fajny z ciebie facet, ale ikry brak.
Я хаджу сёння зноў табе па галаве. За крокам крок. Пры сваёй самаўпэўненасці ты не скажаш. А я і так усё ведаю.
Жахліва мне баляць ногі з таго часу, калі ў тваіх думках і хаджу цэлыя дні. Ага, ты робіць выгляд непрыступнага, скрываешся за павагай, ты мяне смешыш. Скажы. Я ж ведаю, чаму ты з’яўляешся каля мяне быццам бы выпадкова чарговы дзень.
Ты круцішся навокал, сам не ведаеш, як мне ставіцца да таго, што ты мяне зачапляеш. Скажы, дай мне толькі знак. Ведаеш, часам лепш, калі жанчына возьме стырно ў свае рукі. Скажы, дай мне знак, не ўдаецца ў цябе хлусіць, што нашы сустрэчы адбываюцца выпадкова.
Ты адводзіш позірк, калі я цябе бачу. Скажы праўду. Бадай, прыйдзецца мне злавіць цябе за фрак. Файны з цябе мужык, але адвагі не хапае.
Chodzić po głowie – даслоўна хадзіць па галаве, але ў пераносным значэнні гэта азначае «мець нейкую думку, нейкую ідэю, пра нешта думаць».
Tupet masz – ты самаўпэўнены, задзірлівы.
Ja i tak wiem swoje – чарговае словазлучэнне, якое часта паяўляецца ў польскай гутарковай мове. Калі паляк кажа, што ён wie swoje, гэта азначае, што ў яго склалася ўласнае, устойлівае меркаванне на нейкую тэму, і нават калі б яго пераконвалі, што гэта не так, ён і так не паверыць.
Jak ten podryw widzieć mam – як я павінна ставіцца да таго, што ты мяне зачапляеш. Podryw – гэта сітуацыя, калі дзяўчына падабаецца хлопцу або наадварот, хлопец дзяўчыне, і ён (або яна) робяць нешта, каб звярнуць на сябе ўвагу.
Kobieta przejmie ster – жанчына возьме стырно ў свае рукі, гэта значыць, пяройме ініцыятыву.
Opornie idzie ci ściemniać – дрэнна атрымліваецца ў цябе хлусіць або прыхоўваць сапраўдны стан рэчаў.
Ikry brak – не хапае адвагі, не хапае ўпэўненасці ў сабе.
нг