Беларуская Служба

«Паэзія – гэта сродак хуткага рэагавання» – Андрэй Хадановіч пра ролю паэзіі ў пратэстах

14.11.2020 06:32
Беларускі пратэст стварыў свой, гістарычны жанр у мастацтве Беларусі.
Аўдыё
  • Андрэй Хадановіч пераклаў між іншым "Муры", якія сталі адным з гімнаў пратэсту.
Андрэй Хадановіч YouTube/TuzinFM/screen

Адзін з самых вядомых сучасных дзеячаў беларускай сучаснай літаратуры і мастацтва, перакладчык між іншым з польскай мовы, аўтар зборнікаў вершаў, песняў і арганізатар паэтычным вечарын Андрэй Хадановіч з пачатку пратэстаў у Беларусі актыўна падтрымлівае свабодных беларусаў. Перакладзеная ім песня “Муры” стала сапраўдным гімнам пратэстаў яшчэ да іх пачатку. На фоне гэтай песні аб’ядналіся тры штабы альтэрнатыўных кандыдатаў у прэзідэнты, а ў выніку і большасць беларускага грамадства. Пазней, разам з развіццём трагічных падзеяў, арыштаў, забойстваў і катаванняў, паўсталі новыя творы – як вядомых літаратараў, музыкаў і мастакоў, так і звычайных грамадзян, якіх кранулі падзеі ў Беларусі. Ёсць розныя творы – ад сумных, трагічных да вясёлых, поўных надзеі і спадзяванняў на свабоду. З гэтай прычыны мы і паразмаўлялі са спадаром Андрэям.

Каб паслухаць пра паэзію, музыку і адносіны ўладаў да мастацтва слухайце аўдыёфайл.

У апошнія дні да нас даходзяць звесткі пра чарговыя затрыманні і арышты музыкаў, літаратараў, мастакоў. Некаторыя з іх, баючыся за сваё жыццё і свае сям’і, былі вымушаныя ўцякаць. Таксама ўначы з 11 на 12 лістапада ахвярай рэжыму стаў малады мастак, абаронца культавай Плошчы Перамен у Мінску Раман Бандарэнка. З аднаго боку грамадства, якое натхняе сваім крэатывам, мужнасцю і адвагай. З другога схаваныя за балаклавамі агрэсары. Які бы не быў вынік гэтага змагання – беларускі пратэст, які ўжо ўвайшоў у гісторыю, з’яўляецца таксама новым раздзелам у гісторыі беларускага мастацтва.

аев