Мабільны дадатак Electric Travelling распрацавалі навукоўцы Сілезскага політэхнічнага ўніверсітэту. Прыкладанне разлічана на папулярызацыю электрычнага транспарту. Electric Travelling пры выбары электрамабіля ў якасці віду транспарту разлічвае спажыванне энергіі, а таксама паказвае канкрэтную станцыю і час зарадкі транспартнага сродку ў ланцужку паездак карыстальніка.
Адзі з распрацоўшчык праграмы доктар інжынерных навук Гжэгаш Серпіньскі, мабільнае прыкладанне Electric Travelling спатрэбіцца таксама органам мясцовага самакіравання:
-У выпадку гарадоў, праграма дапаможа архівізаваць пытанні карыстальнікаў. І ў адпаведнасці з гэтымі запытамі карэктаваць урбаністычныя планы, удасканальваць транспартную інфраструктуру.
Мабільны дадатак Electric Travelling пакуль знаходзіцца на стадыі тэставання, але ўжо ў хуткім часе ён з’явіцца ў адкрытым доступе.
IAR/эж
Слухайце аўдыё!