Пачынаюцца грамадская кансультацыі па Пагадненню аб партнёрстве на 2021-2027 гады. Гэта пагадненне з Еўрапейскім саюзам аб выкарыстанні сродкаў ЕС, прадастаўленых Польшчы ў рамках новай бюджэтнай перспектывы супольнасці.
76 мільярдаў еўра будуць накіраваны на аднаўленне эканомікі пасля пандэміі каранавіруса. Міністр фінансаў Тадэвуш Касцінскі(Tadeusz Kościński) паведаміў, як згаданыя сродкі будуць размеркаваныя паміж асобнымі сектарамі.
- На палітыку „Больш аб’яднаная Еўропа” і „ Лічбавая палітыка” будзе прызначана 17 мільярдаў 600 мільёнаў еўра. На палітыку „Еуропа ў мацнейшым сацыяльным вымярэнні” - 14 мільярдаў 800 мільёнаў еўра. На палітыку „Больш інтэлігентная Еўропа” - 11 мільярдаў 800 мільёнаў еўра, а на палітыку „Еўропа бліжэй грамадзянаў”, то бок узмацненне супрацы на мясцовым і рэгіянальным узроўнях з мэтай вырашэння грамадска-эканамічных праблемаў 4 мільярды 700 мільёнаў еўра.
4 мільярды 400 мільёнаў еўра будуць накіраваны на „абмежаванне сацыяльных, эканамічных і экалагічных наступстваў пераходу да кліматычна нейтральнай эканомікі”. Два мільярды 400 мільёнаў еўра пойдуць на ўстановы, якія рэалізуюць ажыццяўленне гэтых сродкаў. Грошы будуць размеркаваны пасля кансультацый з улікам узроўню заможнасці жыхароў асобных рэгіёнаў і тэмпаў іх развіцця.
Кансультацыі пачынаюцца сёння ў Сілескім ваяводстве, а ў наступных ваяводствах яны будуць працягвацца да 16 лютага.
аз