Зніжэнне кошту на электраэнергію, фінансаванне ваеннай прамысловасці і аднаўленне канкурэнтаздольнасці еўрапейскай эканомікі – гэта найважнейшыя прыярытэты Міністэрства фінансаў падчас старшынства Польшчы ў Радзе Еўропы ЕС у 2025 г.
Кіраўнік Мінфіна Анджэй Даманьскі (Andrzej Domański) заявіў, што Еўропа павінна быць лепш падрыхтавана да ваенных выклікаў і пагроз.
- Таму мы будзем прапанаваць падняць узровень абароны ўсяго ЕС, павялічыць магутнасці ваеннай прамысловасці і паскорыць тэхналагічны прагрэс. Важна, каб мы развівалі моцную еўрапейскую ваенную прамысловасць на аснове сучасных тэхналогій.
Анджэй Даманьскі дадаў, што падчас польскага старшынства Польшча будзе засяроджваць высілкі на аднаўленні канкурэнтаздольнасці еўрапейскай эканомікі, будзе шукаць шляхі для зніжэння кошту на энерганосбіты і таксама будзе імкнуцца забяспечыць стабільную падтрымку Украіны.
Да нядаўняга часу Еўрапейскі Саюз з'яўляўся эканамічным лідарам у свеце, цяпер супольнасць сутыкаецца з сур'ёзнымі праблемамі. Асноўныя праблемы ЕС - старэнне грамадства, нізкая прадукцыйнасць і празмернае рэгуляванне. У выніку Еўропа прайграе ў канкурэнцыі з больш дынамічнымі сусветнымі эканомікамі, як ЗША і Кітай.
IAR/яс