Кожны дзень у Польшчы знікае больш за 30 крам. З-за дрэннай эканамічнай сітуацыі, а таксама з-за моцнай канкурэнцыі з боку інтэрнэт-гандлю летась былі зачынены 2 тыс. традыцыйных дробных крам, чарговыя 9 тыс. прыпынілі сваю дзейнасць.
Газета Rzeczpospolita першай паведаміла пра падлікі фірмы Dun & Bradstreet, паводле якіх у Польшчы налічваецца 367,1 тысячы стацыянарных крам. Прычыны закрыцця — у асноўным нізкая рэнтабельнасць рознічнага гандлю, усё большыя выдаткі на вядзенне бізнесу і цэнавыя войны найбуйнейшых гандлёвых сетак. Закрыццё крама таксама звязана з ростам папулярнасці інтэрнэт-гандлю, што прыкметна перш за ўсё ў продажы электронікі, бытавой тэхнікі, адзення і абутку.
Колькасць невялікіх крам скарачаецца ўжо некалькі гадоў, і ад гэтага выйграюць буйныя гандлёвыя сеткі, такія як Biedronka і Lidl, якія планамерна павялічваюць колькасць сваіх дысконтаў.
Rzeczpospolita падкрэслівае, што Польшча з'яўляецца адным тых еўрапейскіх рынкаў, дзе інтэрнэт-гандаль імкліва развіваецца. Спажыўцы ў Польшчы ўсё часцей робяць пакупкі ў Сеціве.
эж