Беларуская Служба

Нацыянальная падатковая адміністрацыя рэкамендуе карыстацца мабільным дадаткам, які працуе на трох мовах

28.01.2025 12:01
Мабільны дадатак e-Urząd Skarbowy можна спампаваць бясплатна на тэлефоны з аперацыйнай сістэмамі Android і iOS.
   .
Здымак мае ілюстрацыйны характар.LoboStudioHamburg/pixabay.com/CC0 Public Domain

Нацыянальная падатковая адміністрацыя рэкамендуе карыстацца бяспечным, простым і хуткім прыкладаннем на смартфон. Ейны кіраўнік Марцін Лабода (Marcin Łoboda) пераконвае, што мабільны дадатак палепшыць кантакт паміж падаткаплатнікамі і ведамствам:



- Падаткаплатнікі могуць выкарыстоўваць мабільны дадатак, як для адпраўкі, так і для атрымання дакументаў, атрымання даведак і выплаты падатку. Мабільнае прыкладанне дазволіць нам вельмі шырока ахапіць кожнага нашага кліента, у тым ліку забяспечыць доступ да інфармацыі.

Мабільны дадатак таксама будзе надалей распрацоўвацца і пашырацца:

- На наступных этапах кожная новая паслуга або ўдасканаленне, якія будуць з'яўляцца на сайце падатковай адміністрацыі, будуць прапанавацца і ў мабільным варыянце.

Мабільны дадатак e-Urząd Skarbowy можна спампаваць бясплатна на тэлефоны з аперацыйнай сістэмай Android і iOS. Прыкладанне працуе на трох мовах: польскай, англійскай і ўкраінскай.

IAR/аз

Больш на гэтую тэму: Пульс эканомікі

Польшча робіць стаўку на эканамічную адукацыю грамадства

21.01.2025 11:01
Нацыянальны цэнтр эканамічнай адукацыі павінен дапамагчы ўкараняць веды ў галіне фінансаў у польскіх школах.