Авіякампанія LOT заінаўгуравала рэйсы Варшава-Лісабон, дзякуючы якім пасажыры з Польшчы атрымалі яшчэ адно прамое спалучэнне з Партугаліяй. Нацыянальны перавозчык выходзіць на рынак, на якім ужо прысутнічаюць бюджэтныя авіякампаніі, паведамляе партал Rynek Lotniczy.
Лісабон доўгі час быў адной з нямногіх еўрапейскіх сталіц, куды не лёталі лайнеры LOT. У галоўны горад Партугаліі можна было дабрацца прамымі рэйсамі Ryanair, Wizz Air і TAP Air Portugal – партугальскай нацыянальнай авіякампаніі, якая здзяйсняе палёты ў Варшаву больш за 15 гадоў.
Адсутнасць прамых рэйсаў у Лісабон LOT тлумачыў абмежаваным паркам вузкафюзеляжных самалётаў. Набыццё новых самалётаў дазволіла польскім авіялініям дэбютаваць на авіяцыйным рынку Лісабона.
Сёлета на трасе паміж Варшавай і Лісабонам LOT прапануе 122 тыс. месцаў, TAP Air Portugal - 134 тыс. Прылёт у Варшаву дазваляе пасажырам з Лісабона зручна перасесці на рэйсы LOT у Баку, Ерэван, Тбілісі, Стамбул, Тэль-Авіў, Бейрут і іншыя гарады.
вс