Беларуская Служба

Старшыня Нацыянальнай эканамічнай палаты: Польшчы стала не толькі еўрапейскім, але глабальным лідарам росту 

07.02.2025 10:25
Дыпламатычнае адкрыццё 2025 года  —  гэта прэстыжнае штогадовае мерапрыемства, якое збірае лідараў эканомікі, дзяржаўнай адміністрацыі і дыпламатыі. 
Аўдыё
  • Старшыня Нацыянальнай эканамічнай палаты: Польшчы стала не толькі еўрапейскім, але глабальным лідарам росту 
Ілюстрацыя Фота: LeonidKos/Shutterstock

6 лютага ў Варшаве адбылося Дыпламатычнае адкрыццё 2025 года. Мерапрыемства, якое збірае прадстаўнікоў бізнесу і дыпламатыі, стала добрай платформай пошуку ведаў і неабходных кантактаў у час эканамічнай нестабільнасці. 

Польскія прадпрымальнікі маюць вялікія магчымасці для росту, нягледзячы на глабальныя выклікі.  Навігацыя ў дынамічным свеце патрабуе актуальных ведаў і інавацыйнага мыслення, што робіць Дыпламатычнае адкрыццё 2025 года важнай b і патрэбнай падзеяй  для польскай эканомікі.

Суразмоўца Польскага радыё для замежжа  — старшыня Нацыянальнай эканамічнай палаты Польшчы Марэк Клочка, якая традыцыйна ладзіць Дыпламатычнае адкрыццё года. 

Дыпламатычнае адкрыццё 2025 года  —  гэта прэстыжнае штогадовае мерапрыемства, якое збірае лідараў эканомікі, дзяржаўнай адміністрацыі і дыпламатыі. Нацыянальная эканамічная палата арганізуе гэтае мерапрыемства ў дзясяты раз. З якім пасылам, з якой ідэяй Дыпламатычная адкрыццё года ладзіцца сёлета?

— Так, сёлетняя сустрэча, дыпламатычнае адкрыццё года, юбілейная, бо дзясятая, але справа не ў юбілеях. Мы спрабуем стварыць платформу для супрацоўніцтва паміж чатырма асяроддзямі: бізнесам,  кіраўнікамі прадпрыемстваў, дзяржаўнай адміністрацыяё (палітыкай таксама), і дыпламатыяй. Мы заўсёды прымаем дзясяткі амбасадараў і гандлёвых дарадцаў з многіх краін свету і, што вельмі важна, прадстаўнікоў мясцовых органаў улады. Нашы партнёры — маршалкі ваяводстваў. Дыпламатычнае адкрыццё года — гэта пляцоўка для размовы пра задачы на наступны год.

Паколькі мы ведаем, што гэты год па розных прычынах пачаўся вельмі неспакойна, я не буду тут падрабязна расказваць, таму што, думаю, мы ўсе ведаем, пра што ідзе гаворка, бізнес мае патрэбу ў інфармацыі з першых вуснаў, рознай інфармацыі, бо той, хто паспяховы, кіруюцца адным, але вельмі важным правілам. Трэба ўмець разлічваць на сябе, а каб разлічваць на сябе, трэба мець адпаведныя веды. Такім чынам, размовы з амбасадарамі асобных краін, з палітыкамі, з маршалкамі ваяводстваў і іх камандамі дазваляюць пашырыць нашы веды аб тым, што адбываецца, што можа адбыцца, якія сцэнарыі трэба ўлічваць у нашай гаспадарчай дзейнасці.   Хто зробіць з гэтага разумныя высновы, будзе рухацца наперад. 

Мы ў Нацыянальнай эканамічнай палаце заўсёды гаворым, што ў цяжкія часы перамагаюць лідары, а прайграюць тыя, хто не можа знайсці дарогу. Мы спадзяёмся, што польская эканоміка пераадолее гэтыя цяжкія часы і спадзяёмся, што многія польскія фірмы стануць лідарамі, калі не сусветнымі, то прынамсі ў сваіх нішах. 

Свет дыпламатыі і бізнесу супрацоўнічаюць паміж сабой, яны павінны супрацоўнічаць, а гэтая падзея з'яўляецца выдатнай магчымасцю стварыць добрую атмасферу вакол Польшчы і польскай эканомікі.

 —  Безумоўна, тым больш, што гэта час старшынства Польшчы ў Еўрапейскім Саюзе, мы ведаем, якія выклікі стаяць перад Еўрапейскім Саюзам у кантэксце, напрыклад, палітыкі Злучаных Штатаў, Кітая, ваенных пагроз, зменаў у кааліцыях па ўсім свеце і г.д. Я думаю, што гэта не толькі стварэнне такой добрай атмасферы, але і набыццё актуальных ведаў. Свет мяняецца вельмі хутка.

Гэта не тое, што было раней, што нешта цягнулася гадамі ці дзесяцігоддзямі. Свет мяняецца вельмі хутка, з'яўляюцца новыя лідары ў асобных рэгіёнах, незалежна ад таго, ці гэта Лацінская Амерыка, Афрыка ці Азія. І той, хто адчувае гэтыя змены і знаходзіць сабе партнёраў, становіцца лідарам і ідзе наперад.

А тыя, хто прытрымліваецца сваіх традыцыйных, нават добрых бізнес-ідэй, але робіць гэта гадамі, ці   дзесяцігоддзямі,  на жаль,  наканаваныя на паразу. 

Дык як вы бачыце перспектывы польскай эканомікі перад абліччам гэтых вельмі турбулентных геапалітычных змен?

—   Я думаю, што польскія прадпрымальнікі, якія з самага пачатку сваёй дзейнасці змагаюцца з рознымі пераменамі і перашкодамі, нашмат лепш падрыхтаваныя да такіх неспакойных часоў, чым нашы калегі па бізнесе ў так званай старой Еўропе.

Таму я лічу, што гэты перыяд вялікіх магчымасцяў для польскай эканомікі і польскіх прадпрымальнікаў, бо яны па-ранейшаму авантурныя ў бізнэсе і гатовыя прыстасоўвацца да зменлівых рэалій. 

Як вы ўжо прыгадалі, у гэтым паўгоддзі Польшча старшынюе ў Радзе Еўрасаюза, таму гэта таксама магчымасць прасоўваць польскі бізнес і польскую эканоміку.

—  Безумоўна, але я рэгулярна наведваю Брусэль на працягу 30 гадоў, бо я таксама з'яўляюся чальцом кіраўніцтва Асацыяцыі еўрапейскіх гандлёвых палат, і я ведаю, што барацьба з брусельскай бюракратыяй патрабуе шмат намаганняў, пакут і ахвяр, і гэта не адбываецца хутка.

Але я хацеў бы таксама падкрэсліць, што калі я маю задавальненне размаўляць з партнёрамі з далёкіх краін, напрыклад, з новым страшынём Палаты гандлёвай палаты  Інданезіі, ці з прадстаўнікамі афрыканскіх краін, ці краін Лацінскай Амерыкі, яны ўжо даўно даведаліся ў бізнес-колах, што Польшча з'яўляецца лідарам росту. Лідарам росту не толькі ў еўрапейскім, але і ў сусветным маштабе. Вельмі часта бывае, калі да нас прыходзяць і  кажуць, ведаеце, мы хацелі б навучыцца ў вас, як дасягнуць поспеху. 

Гэтая сустрэча, дыпламатычнае адкрыццё 2025 года, стварае выдатную магчымасць паказаць і гэтыя дасягненні.

—  Вядома! Я працягваю падкрэсліваць гэтае слова дынамічныя змены, бо, на жаль, я часам сустракаю выказванні так званых экспертаў з польскага боку, якія карыстаюцца дадзенымі некалькі гадовай даўніны, а свет жа моцна змяніўся, праўда? Такім чынам, гаворка ідзе аб наяўнасці актуальных ведаў. Стала магчымым тое, што тры гады таму здавалася немагчымым.

Прывяду прыклад са сваёй любімай сферы, бо я, дарэчы, яшчэ і ганаровы консул Сальвадора ў Польшчы. І калі прэзідэнт гэтай краіны Наіб Букеле пачаў праводзіць вельмі складаныя рэформы, заходні свет палічыў яго вар'ятам, а ўжо сёння ён быў адным з гасцей на інаўгурацыі прэзідэнта ЗША Дональда Трампа. Зараз трыумфуе біткоін, а нагадаю першым у свеце ўкараніў яго ў якасці нацыянальнай валюты ў Сальвадоры менавіта  Наіб Букеле. Тое, што было святой ісцінай пяць-шэсць гадоў таму, цяпер вельмі часта не вытрымлівае правекі часам.

Слухайце аўдыё! 

эж/pr5