Беларуская Служба

Авіякампанія LOT заінаўгуравала рэйсы Варшава-Лісабон

06.02.2025 17:28
Прылёт у Варшаву дазваляе пасажырам з Лісабона зручна перасесці на рэйсы LOT у Баку, Ерэван, Тбілісі, Стамбул, Тэль-Авіў, Бейрут і іншыя гарады.
 LOT    -
Экіпаж LOT першага рэйсу Варшава - Лісабон крыніца: x.com/LOTPLAirlines

Авіякампанія LOT заінаўгуравала рэйсы Варшава-Лісабон, дзякуючы якім пасажыры з Польшчы атрымалі яшчэ адно прамое спалучэнне з Партугаліяй. Нацыянальны перавозчык выходзіць на рынак, на якім ужо прысутнічаюць бюджэтныя авіякампаніі, паведамляе партал Rynek Lotniczy.

Лісабон доўгі час быў адной з нямногіх еўрапейскіх сталіц, куды не лёталі лайнеры LOT. У галоўны горад Партугаліі можна было дабрацца прамымі рэйсамі Ryanair, Wizz Air і TAP Air Portugal – партугальскай нацыянальнай авіякампаніі, якая здзяйсняе палёты ў Варшаву больш за 15 гадоў.

Адсутнасць прамых рэйсаў у Лісабон LOT тлумачыў абмежаваным паркам вузкафюзеляжных самалётаў. Набыццё новых самалётаў дазволіла польскім авіялініям дэбютаваць на авіяцыйным рынку Лісабона.

Сёлета на трасе паміж Варшавай і Лісабонам LOT прапануе 122 тыс. месцаў, TAP Air Portugal - 134 тыс. Прылёт у Варшаву дазваляе пасажырам з Лісабона зручна перасесці на рэйсы LOT у Баку, Ерэван, Тбілісі, Стамбул, Тэль-Авіў, Бейрут і іншыя гарады.

вс