Шчыльнага ўмацаванняў уздоўж усходняй мяжы Польшчы не будзе, але ўмовы для ўзвядзення ўмацаванняў будуць створаны, паведамляе Rzeczpospolita.
Некалькі месяцаў таму польскае Міністэрства нацыянальнай абароны паказала, як будуць выглядаць ўмацаванні ўсходніх і паўночных межаў краіны – так званы «Усходні шчыт»: горкі з замініраванымі палосамі зямлі, траншэі, жалезабетонныя супрацьтанкавыя «зубы дракона», і г.д. Напрыканцы мінулага года прэм’ер-міністар Дональд Туск паказаў першыя вынікі праекту ў населеным пункце Дамброўка на польска-расійскай мяжы.
Акрамя фрагмента ўмацаванняў у Дамброўцы, два памежныя пераходы былі ўмацаваны «фартыфікацыйным бар'ерам». Rzeczpospolita спрабавала даведацца ў Мінабароны, колькі метраў ці кіламетраў умацаванняў будзе пабудавана ў гэтым годзе – аднак канкрэтыкі не пачула.
Таксама інфармацыі аб запланаваных інвестыцыйных расходах у гэтым годзе Міністэрства нацыянальнай абароны не дало. «Разгалашэнне звестак аб бюджэтных сродках, якія змяшчаюцца ў Цэнтральных планах рэсурсаў, можа з'яўляцца парушэннем палажэння аб абароне сакрэтнай інфармацыі», пачулі журналісты.
Газета выказала здагадку, што частка сродкаў была выдаткаваная на набыццё інжынернага абсталявання – пра гэта на мінулым тыдні на брыфінгу з камандаваннем заявіў віцэ-прэм'ер Уладзіслаў Касіняк-Камыш. Паводле яго слоў, набыта 136 адзінак цяжкай тэхнікі. Таксама вядома, што на палігоне ў Ожышы будуецца вучэбна-выпрабавальны цэнтр для «шчыта». Там будуць апрабаваны фартыфікацыйныя і інжынерныя элементы, у тым ліку: мінныя палі, бетонныя «зубы дракона», пастаянныя загароды. Таксама навучанне будуць праходзіць вайскоўцы інжынерных войскаў.
Прадстаўнікі арміі і Міністэрства абароны сустрэліся з прадстаўнікамі мясцовага самакіравання ўсходніх ваяводстваў Польшчы. Яны запэўнілі, што прымусовая канфіскацыя зямлі не плануецца, а ваенныя аб'екты будуць узводзіццца на ваенных тэрыторыях або зямельных участках, якія належаць дзяржаве. Урад і армія звярнуліся да мясцовых органаў улады з просьбай вызначыць месцы, дзе можна пабудаваць склады з інжынерным абсталяваннем. Таксама плануецца размеціць дарогі і пераправы для павышэння мабільнасці войскаў каля мяжы.
яс