Беларуская Служба

У Беларусі чацвёрты месяц запар падаюць рэальныя пенсіі

28.02.2024 14:07
Сярэдні памер пенсіі склаў 692,5 рубля, то бок заставаўся на ранейшым узроўні.
Здымак мае ілюстрацыйны характарe-gabi/pixabay.com/CC0 Public Domain

Рэальныя пенсіі ў Беларусі працягваюць падаць чацвёрты месяц запар, але гэтае зніжэнне крыху запаволілася. Гэта вынікае са звестак Белстата, паведамляе «Люстэрка».

Памер рэальных пенсій у студзені ў параўнанні са снежнем мінулага года (гэта значыць з папярэднім месяцам) знізіўся на 0,8 працэнта. Гэта крыху меншае падзенне, чым месяцам раней, калі яно склала 1 працэнт.

Сярэдні памер пенсіі склаў 692,5 рубля, то бок заставаўся на ранейшым узроўні.

Нагадаем, рэальныя пенсіі ў 2023 годзе ў месячным выражэнні выраслі толькі ў траўні, жніўні і верасні. У астатнія месяцы яны зніжаліся. Найбольш выразна яны ўпалі ў лютым – на 1,2 працэнта ў параўнанні са студзенем.

У 2023 годзе працоўныя пенсіі падвышалі з 1 траўня і 1 верасня. Пры гэтым чыноўнікі абяцалі, што іх паднімуць тройчы, як і ў 2022 годзе. Аднак такім чынам не адбылося.

аз