Беларуская Служба

У выніку хапуна затрыманыя як мінімум 12 адвакатаў

01.03.2024 09:01
Дакладныя прычыны хапуна невядомыя. Выказвалася меркаванне, што кадэбісты маглі пераследаваць адвакатаў за данаты.
,
КДБ, Мінск Фота: Shutterstock / acidmit

28 лютага супрацоўнікі КДБ зладзілі ў Мінску рэйд на адвакатаў. Паводле інфармацыі Пвараабарончага цэнтру «Вясна», сілавікі затрымалі не менш як 12 чалавек. Большасць з іх пазней адпусцілі, але два чалавекі дагэтуль застаюцца за кратамі. Дакладныя прычыны хапуна невядомыя. Выказвалася меркаванне, што кадэбісты маглі пераследаваць адвакатаў за данаты.

«Можам таксама сказаць, што затрыманне адвакатаў – парушэнне права на кваліфікаваную юрыдычную дапамогу. Рэалізацыя гэтага права немагчымая без незалежнай адвакатуры, свабоднай ад ціску органаў дзяржаўнай бяспекі на адвакатаў. Калі кваліфікаваная юрыдычная дапамога спатрэбіцца прадстаўнікам рэжыму, ім таксама спатрэбяцца незалежныя і свабодныя адвакаты», – каментуе гэтыя затрыманні прэзідэнтка Беларускай асацыяцыі адвакатаў правоў чалавека Марыя Колесава-Гудзіліна.

Ціск на адвакатаў пачаўся пасля выбараў 2020 года. Многія з тых, хто працаваў па палітычных працэсах, былі пазбаўленыя ліцэнзіі і выключаны з адвакацкіх калегій. На сёння шасцёра адвакатаў знаходзяцца ў зняволенні і маюць статус палітвязняў.

euroradio/ez