Беларуская Служба

Палітвязень Максім Сяргеенка выйшаў на волю

04.03.2024 18:30
У сваю чаргу пасля рэйду КДБ ў студзені яго жонка Алеся знаходзіцца ў СІЗА.
Ілюстрацыйнае фотаpatrick489/pixabay.com/CC0 Public Domain

Выйшаў на волю Максім Сяргеенка – кіроўца хуткай дапамогі з Магілёва. Яго асудзілі за «павешаных» лялек з асобамі чыноўнікаў паводле ч. 2 арт. 339 КК (хуліганства, здзейсненае групай асобаў) і па арт. 368 КК (абраза прэзідэнта). У красавіку 2021 года Сергяенку прызначылі 3 гады калоніі агульнага рэжыму, нагадвае «Вясна».

Свой тэрмін мужчына адбываў у наваполацкай калоніі. 29 лютага Максім выйшаў на волю, цалкам адбыўшы тэрмін, піша @MAYDAYMog.

У студзені падчас рэйду КДБ на знаёмых і сваякоў палітвязняў, а таксама былых палітзняволеных, затрымалі жонку Максіма – Алесю. Цяпер жанчына знаходзіцца ў СІЗА ў межах крымінальнай справы. У сям'і двое дзяцей 3 і 16 гадоў.

аз

36 праваабарончых арганізацый па ўсім свеце запатрабавалі вызвалення палітзняволеных вясноўцаў

04.03.2024 14:27
Праз год пасля вынясення прысуду FIDH,OMCT і іншыя арганізацыі зноў выказваюць сваю сур'ёзную занепакоенасць лёсам палітвязняў.