Беларуская Служба

Беларусь увайшла ў топ-10 самых дэпрэсіўных краін

12.03.2024 16:02
Самыя сумныя людзі, паводле даследавання, жывуць ва Украіне – 2,8 мільёна чалавек, або 6,3 працэнта насельніцтва.
      .
Дэпрэсія часта з'яўляецца прычынай адсутнасці на працы.Фота: WPixz/Shutterstock

Сярэдні паказчык долі людзей з гэтым псіхічным разладам па ўсёй планеце – 3,9 працэнта. У Беларусі ён складае 5,6 працэнта. Роўна такія ж «лічбы» ў Фінляндыі і Літве.

Беларусь увайшла ў топ-10 краін з найбольшай колькасцю людзей у дэпрэсіі. Даследаванне праведзена парталам Country Cassette, паведамляе Tochka.by.

Беларусь займае восьмы радок у рэйтынгу з паказчыкам 5,6 працэнта, або 510 тысяч чалавек з выяўленай дэпрэсіяй. Такая ж доля дэпрэсіўнага насельніцтва ў Фінляндыі, якая займае дзявятую пазіцыю, там гэта амаль 294 тысяч чалавек, і Літвы, якая замыкае першую дзясятку і дзе сур'ёзна сумуюць амаль 170 тысяч чалавек.

У Расіі «дэпрэсуюць» 7 мільёнаў 815 тысяч чалавек, што складае 5,5 працэнта ад яе насельніцтва. У выніковым рэйтынгу даследавання Расія займае 11 месца.

Самыя сумныя людзі, на думку Country Cassette, жывуць ва Украіне – 2,8 мільёна чалавек, або 6,3 працэнта насельніцтва.

На другім месцы ў даследаванні размясціліся ЗША, дзе ў дэпрэсіі знаходзяцца 5,9 працэнта жыхароў, а ў абсалютных лічбах гэта амаль 17,5 мільёна чалавек.

Што цікава, найменшы ўзровень дэпрэсіі зафіксаваны на Саламонавых выспах, ва Усходнім Тыморы, Папуа Новай Гвінеі і Мікранэзіі. Там доля дэпрэсіўнага насельніцтва складае ад 2,9 працэнта да 3,1 працэнта.

аз