Беларуская Служба

У Беларусі скарачаецца колькасць занятых у эканоміцы

13.03.2024 09:11
Урад спрабуе спыніць адток кадраў з эканомікі, але пакуль беспаспяхова.
ПрацаFoto: jarmoluk/pixabay.com/CC0 Public Domain

Колькасць занятых у эканоміцы жыхароў Беларусі працягвае скарачацца – за студзень гэтая лічба ўпала яшчэ на 11 тыс. чалавек, паведамляе Тэлеграм-канал «Вашы грошы» са спасылкай на дадзеныя Белстата.

Урад спрабуе спыніць адток кадраў з эканомікі, але пакуль беспаспяхова. У новай канцэпцыі міграцыйнай палітыкі на 2024-28 гады запланаваныя дадатковыя меры «па стымуляванні вяртання беларускіх грамадзян, якія выехалі на працу за межы Рэспублікі Беларусь».

У студзені 2024 года ў эканоміцы краіны было працаўладкавана 4 млн 129 тыс. чалавек. Пры гэтым у Беларусі адзначаецца рэкордна нізкае беспрацоўе, якое разлічваецца ў тым ліку паводле прынятых міжнародных метадалогій.

Прычыны зніжэння колькасці занятых разнастайныя – ад дэмаграфічных праблем і эміграцыі да неэфектыўнай кадравай палітыкі ды параўнальна нізкіх заробкаў. Пакуль рашэнні, якія прымаюцца для пераадолення праблем, іх толькі пагаршаюць.

вс