Беларуская Служба

Лукашэнка падпісаў указ, які рэгулюе продаж актываў кампаній з «недружалюбных» краін

13.03.2024 14:01
Вызначаныя выпадкі, калі не патрабуюцца атрыманне дазволу і выплата ўнёскаў пры адчужэнні маёмасці асобаў з недружалюбных краінаў.
Аляксандр Лукашэнкаhttps://www.belta.by/president/view/lukashenko-perspektivy-belorusskogo-diplomaticheskogo-prisutstvija-v-rjade-stran-ne-prosmatrivajutsja-435907-2021/

13 сакавіка Аляксандр Лукашэнка падпісаў указ «Аб дадатковых мерах па забеспячэнні стабільнага функцыянавання эканомікі», паведаміла «Свабода» са спасылкай на прэс-службу Лукашэнкі.

«У прыватнасці, указам вызначаныя выпадкі, калі не патрабуюцца атрыманне дазволу і выплата ўнёскаў пры адчужэнні маёмасці асобаў з недружалюбных замежных дзяржаў», – гаворыцца ў паведамленні.

Права растлумачваць пытанні прымянення ўстаноўленых гэтым падпунктам палажэнняў далі Савету міністраў.

Сам дакумент пакуль не апублікаваны.

Пытанне аб неабходнасці ўнясення адпаведных зменаў абмяркоўвалі 18 студзеня года на нарадзе Лукашэнкі з кіраўніцтвам Савета міністраў.

У сакавіку 2022 годa ўказам Лукашэнкі замежным інвестарам са спісу «недружалюбных» краінаў забаранілі адчужаць належныя ім долі і акцыі ў статутных фондах беларускіх юрыдычных асобаў, распараджацца акцыямі на сваё жаданне, а ў кастрычніку яшчэ больш узмацнілі абмежаванні – забаранілі рэарганізацыю кампаній і выхад з бізнесу.

19 кастрычніка 2023 года Лукашэнка падпісаў указ, якім увёў кантроль дзяржавы за адчужэннем іншаземцамі з «недружалюбных краінаў» акцыяў і нерухомай маёмасці беларускіх прадпрыемстваў. Гэта можна было рабіць толькі з дазволу беларускага ўраду і пры ўмове выплаты ў мясцовы бюджэт унёску не менш як 25 працэнтаў ад рынкавага кошту доляў (акцыяў) і маёмасці гэтых прадпрыемстваў.

У студзені 2024 года ўрад Беларусі прапанаваў зрабіць выключэнні для кампаній у банкаўскай, лізінгавай і будаўнічай сферах.

аз


У Беларусі скарачаецца колькасць занятых у эканоміцы

13.03.2024 09:11
Урад спрабуе спыніць адток кадраў з эканомікі, але пакуль беспаспяхова.