Паказчык месячнай інфляцыі паскорыўся па выніках лютага, у той жа час гадавы прырост індэкса спажывецкіх цэн замарудзіўся, вынікае з даных «Белстат», якія прыводзіць старонка reform.by.
Індэкс спажывецкіх коштаў у лютым за месяц вырас на 0,9 працэнта, а за год – на 5,6 працэнта. Для параўнання ў студзені месячная інфляцыя складала 0,8 працэнта, а гадавая – 5,9 працэнта.
У параўнанні са студзенем харчовыя і нехарчовыя тавары падаражэлі ў лютым на 0,5 працэнта, а паслугі выраслі на 2,3 працэнта.
Мяркуючы па ўсім, уклад у студзеньскую інфляцыю ўнесла павелічэнне тарыфаў на жыллёва-камунальныя паслугі (6 працэнтаў за месяц), турыстычныя паслугі (7,7 працэнта).
У параўнанні са снежнем мінулага года харчовыя тавары ў лютым падаражэлі на 1,8 працэнта, нехарчовыя – на 0,9 працэнта, а паслугі – на 2,7 працэнта.
У гадавым выражэнні, у параўнанні з лютым 2023 года, харчовыя тавары падаражэлі на 6,4 працэнта, нехарчовыя – на 3,2 працэнта, а паслугі – на 7,3 працэнта.
Базавая інфляцыя, якая выключае змяненне цэн на асобныя тавары і паслугі, схільныя да ўплыву фактараў адміністрацыйнага і сезоннага характару, у лютым склала 0,5 працэнтаў, а з пачатку года – 1 працэнт.
аз