Беларуская Служба

У Беларусі затрымалі расійскага ўхіліста ад войска

14.03.2024 18:28
У Беларусі затрымалі ўраджэнца Таджыкістана з расійскім пашпартам,які ўхіляўся ад службы.
Расійская арміяShutterstock.com/Sergey Rusanov

Ураджэнец Таджыкістана, які раней атрымаў расійскае грамадзянства, быў затрыманы сілавікамі ў Беларусі за ўхіленне ад прызыву на службу ва Узброеныя сілы Расіі. Пра гэта паведамілі ў прэс-службе Маскоўскага ўпраўлення Следчага камітэту.

«Московский комсомолец» паведамляе, што крымінальныя справы ў дачыненні да двух ухілістаў – ураджэнцаў Таджыкістана – былі распачаты ў кастрычніку 2023 года. Паводле інфармацыі следства, яны атрымалі пашпарты ў 2019 і 2022 годзе, а пасля былі прызваныя на тэрміновую ваенную службу. Мужчыны вырашылі не ісці ў войска і ўцяклі, за што ім было прад'яўленае завочнае абвінавачанне і абраная мера стрымання ў выглядзе ўзяцця пад варту.

Следчыя і супрацоўнікі крымінальнага вышуку ўстанавілі, што ўхілісты знаходзяцца ў Рэспубліцы Беларусь.

«З фігурантам праведзеныя следчыя дзеянні, у ходзе допыту ён цалкам прызнаў віну», – гаворыцца ў паведамленні маскоўскага СК.

У цяперашні час сілавікі шукаюць другога фігуранта крымінальнай справы.

вс