Беларуская Служба

Ліцэю БДУ збіраюцца прысвоіць імя Дзяржынскага

15.03.2024 12:42
Пра гэта высветлілася падчас рабочай сустрэчы дырэктаркі Ліцэя Таццяны Мамчыц з кіраўніцтвам БДУ.
Ілюстрацыйны здымакЛицей Белорусского государственного университета

Падчас сустрэчы былі абмеркаваныя шляхі павышэння эфектыўнасці прафарыентацыйнай работы, пытанні ідэалагічнай і выхаваўчай работы з моладдзю.

Таццяна Мамчыц перадала рэктару БДУ Андрэю Каралю «калектыўны зварот супрацоўнікаў Ліцэя з прапановай аб прысваенні навучальнай установе імя «выдатнага ўраджэнца беларускай зямлі Фелікса Дзяржынскага», паведамляе тэлеграм-канал Ліцэя БДУ.

Таццяну Мамчыц прызначылі дырэктарам Ліцэя БДУ ў кастрычніку 2023 года, дагэтуль яна працавала начальніцай вучэбна-метадычнай часткі Інстытута нацыянальнай бяспекі.

Крыніца: «Наша Ніва»