Пра гэта распавёў «Медыязоне» адвакат і прадстаўнік Хельсінскай асацыяцыі ў Арменіі Араік Папікян. Усе яны перасякалі мяжу Грузіі і Арменіі.
«Армянскі бок затрымлівае, арыштоўвае, і цяпер ідзе працэс аб выдачы. Нікога яшчэ не выдавалі, але працэс ідзе поўным ходам», - сказаў ён.
Па словах адваката, цяпер беларусы знаходзяцца ў турме «Ванадзор».
Ён удакладніў, што ў 2023 годзе быў толькі адзін такі выпадак. Тады Яўгена Гуцалава, якога ў Беларусі шукалі па артыкуле аб здзеку з дзяржсімвалаў (артыкул 370 КК), паўтара месяца не выпускалі з Арменіі.
14 сакавіка апеляцыйны суд Арменіі прызнаў законным арышт беларуса Яраслава Новікава, затрыманага па запыце Беларусі за ўхіленне ад войска. 2 студзеня Новікава затрымалі ў Арменіі пры перасячэнні мяжы з Грузіяй. Беларусь аб'явіла яго ў міждзяржаўны вышук СНД па абвінавачанні ва ўхіленні ад воінскай службы (артыкул 435 КК). 4 студзеня суд у Арменіі ўзяў Новікава пад варту на 40 дзён. Вядома, што беларус звярнуўся па палітычны прытулак.
вх